Старога чалавека на падлозе без прыкмет жыцця знайшоў сусед, калі прыйшоў у госці, паведамляе СК.

Следча-аператыўнай групай былі выяўленыя сляды, што сведчылі пра крымінальны характар здарэння.

Згодна з заключэннем экспертаў, старому чалавеку былі нанесены шматлікія цялесныя пашкоджанні, што і прывялі да смерці.

Неўзабаве былі затрыманыя двое 30-гадовых мужчын і 33-гадовая жанчына.

Паведамляецца, што яны мэтанакіравана прыехалі да пацярпелага з суседняй вёскі. Ноччу праз акно праніклі ў дом і сталі прасіць грошай на спіртное. Калі атрымалі адмову, то жорстка збілі старога чалавека. Пасля чаго сышлі, забраўшы бензакасу, якую пасля прадалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?