Ураджайнасць бульбы ў Беларусі сёлета вышэйшая за леташнюю на 43 ц/га, паведаміла сёння на прэс-канферэнцыі намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення раслінаводства Мінсельгасхарчу Таццяна Карбановіч, піша БелТА.

«Зараз у Беларусі праводзіцца ўборка бульбы, гародніны, пладоў і ягад. Па стане на 5 верасня ў сельскагаспадарчых арганізацыях ўбрана 2,4 тыс. га бульбы — гэта больш за 8% уборачнай плошчы. Накапана каля 88 тыс. т бульбы пры сярэдняй ураджайнасці 365 ц/га, якая вышэйшая за леташнюю на аналагічную дату на 43 ц/га «, - сказала Таццяна Карбановіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0