pixabay.com

pixabay.com

Як паведамляе Еўрапейская праўда, пра гэта падчас эканамічнага форуму ў Крыніцы-Здруй (Польшча) заявіла віцэ-спікерка латвійскага Сойма Дагмара Бейтнерэ-Ле Гала.

«Нам часта кажуць, што ў вас ёсць унікальнае месца, дзякуючы вашай фінансавай сістэме вы сталі фінансавым мостам паміж Расіяй і ЕС. Навошта разбураць гэтую перавагу? Але я хачу сказаць — гэта зусім не тое, што нам трэба», — сказала яна.

«Такія заявы — небяспечны сігнал. Маўляў, вы маеце значэнне з-за расійскага капіталу. І гэта для нас недапушчальна! Мы ніколі не былі банкаўскай краінай, таму аддаём перавагу звычайным заняткам, а не адмыванню грошай», — дадала яна.

Таксама, паводле яе слоў, цяперашняя моўная палітыка Латвіі з'яўляецца найбольш эфектыўным спосабам супрацьстаяння пашырэнню ўплыву з боку Расійскай Федэрацыі.

«Наша мова — гэта наша краіна. Таму невыпадкова палітыкі, якія лічаць, што найлепшая будучыня для Латвіі — мяккі пратэктарат з боку Расійскай Федэрацыі — супярэчыць законным патрабаванням абавязковага ведання латышскай мовы», — растлумачыла яна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0