Коўдра дачная 140×205 на ўсе сезоны — 15,99 рубля (зніжка 60%)
Хоць лета ўжо і скончылася, дачны сезон працягваецца. Дні становяцца карацейшымі, а ночы — халаднейшымі. Каб не змерзнуць у гэтую пару, «ГІПА» прапануе дачную коўдру 140*205 са зніжкай 60%.
Ёсць і шырэйшая — 172×205 за 19,99 рубля (зніжка 56%) ды 200×220 за 23,99 (-40%). Халадно вам дакладна не будзе.
Шкарпэткі мужчынскія і жаночыя — 0,99 рубля (зніжка 50%)
Шкарпэткі сёння шмат для каго — важны элемент вобразу, які падкрэслівае індывідуальнасць і вылучае з натоўпу. Шкарпэткі з красоўкамі, шкарпэткі з туфлямі, шкарпэткі з чаравікамі — пад кожны від абутку патрэбная свая пара. А ўвосень без шкарпэтак увогуле нікуды.
Трэба запасціся? Ведайце, што ў «ГІПА» да 18 верасня адна пара каштуе менш за рубель.
Чай Lipton Yellow Label, 25 пакецікаў — 1,69 рубля (зніжка 43%)
Практычна ў кожную нашу падборку акцыйных прапаноў у «ГІПА» трапляе кава ці гарбата. Вы, напэўна, добра ведаеце, як важна зарадзіцца энергіяй раніцай, і, мяркуем, даўно вызначыліся з любімымі напоямі. Аддаяце перавагу класіцы?
Чорны чай Lipton Yellow Label — на 43% танней, чым звычайна.
Гель для душа Fiesta, 500 мл — 2,29 рубля (зніжка 43%)
Ёсць і яшчэ адзін спосаб прачнуцца і сагрэцца раніцай, які дзейнічае ў ста выпадках са ста: прыемны цёплы душ. Галоўнае — дабрысці да ванны.
Калі любімы гель для душа сканчваецца, звярніце ўвагу, што паўлітровую ўпакоўку Fiesta можна набыць у «ГІПА» ўсяго за 2,29 рубля.
Соус Mr. Ricco ў асартыменце — 1,79 рубля (зніжка 38%)
«Баланьезэ», «Бургер», «Марскі кактэйль», «Сацэбелі», «Сырны», «Часночны», «Чылі» — усе гэтыя соусы можна набыць у «ГІПА» за 1,79 рубля.
З імі вашы любімыя стравы зайграюць новымі смакамі.
Скрыня для інструментаў Master Economy 16 — 14,99 рубля (зніжка 38%)
Скрыня Master Economy 16» прызначана для захоўвання і пераноскі інструментаў. Яна ёмістая, выраблена з трывалага пластыку. У камплекце з ёй ідзе здымны латок з лінейкай. Карысная рэч для добрага гаспадара.
Аліўкі зялёныя фаршыраваныя Olivari, 300 грам у асартыменце — 1,99 рубля (зніжка 33%)
Кажуць, каб палюбіць аліўкі, трэба з’есці іх сем штук. У 300-грамовай банцы іх куды больш на выпадак, калі вам вельмі спадабаецца ці калі вы аматар гэтых далікатэсаў. І пакіньце абавязкова частку для цудоўнай свежай грэцкай салаты — без алівак жа зусім не тое.
Шукайце на зніжцы аліўкі з анчоусамі, ласосем, крэветкамі і лімонам.
Плашч-накідка ад дажджу — 1,99 рубля (зніжка 33%)
Верасень — самы час набыць плашч-дажджавік і не вымаць яго з сумкі ці заплечніка бліжэйшыя тры месяцы, каб дождж не мог сапсаваць вашы планы.
Тым больш калі плашч каштуе так танна.
Жаночы парасон-аўтамат — 28,99 рубля (зніжка 24%)
Яшчэ адзін неабходны аксэсуар для суворай восеньскай пары. Яркая стракатая афарбоўка будзе ўздымаць настрой у кепскае надвор’е.
Шукайце ў «ГІПА», дзе парасон можна набыць на чвэрць танней, чым звычайна.
Дзіцячыя гумовыя боты, памеры 27—32 — 8,99 рубля (зніжка 21%)
Захварэць вельмі лёгка, калі ногі прамоклі і прамёрзлі. Каб ваша дзіця заўсёды было абаронена, набудзьце на выпадак залевы пару гумовых ботаў.
І лужыны больш не будуць страшныя.
Падсумоўваем:
Прадукт | Цана на акцыі, рублі | Папярэдняя цана, рублі | Зніжка, % |
Коўдра дачная 140×205 на ўсе сезоны | 15,99 | 39,98 | 60% |
Шкарпэткі мужчынскія і жаночыя | 0,99 | 1,98 | 50% |
Чай Lipton Yellow Label, 25 пакецікаў | 1,69 | 2,98 | 43% |
Гель для душа Fiesta | 2,29 | 3,99 | 43% |
Соус Mr. Ricco | 1,79 | 2,89 | 38% |
Скрыня для інструментаў Master Economy 16 | 14,99 | 23,99 | 38% |
Аліўкі зялёныя фаршыраваныя Olivari | 1,99 | 2,99 | 33% |
Плашч-накідка ад дажджу | 1,99 | 2,99 | 33% |
Жаночы парасон-аўтамат | 28,99 | 37,99 | 24% |
Дзіцячыя гумовыя боты | 8,99 | 11,39 | 21% |
Усе акцыйныя прапановы тут:
*Знешні выгляд акцыйных тавараў можа адрознівацца ад выяў, змешчаных у тэксце.