Аляксандр Лукашэнка правядзе сёння перамовы з наследным прынцам Абу-Дабі, намеснікам Вярхоўнага галоўнакамандуючага Узброенымі сіламі ААЭ шэйхам Мухамедам бен Заідам аль-Нахаянам, які ўпершыню наведвае Беларусь з афіцыйным візітам. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага кіраўніка.

Сустрэча кіраўніка дзяржавы і высокага замежнага госця пройдзе ў Палацы Незалежнасці. Бакі абмяркуюць шырокі спектр пытанняў, якія ўяўляюць узаемную цікавасць, прааналізуюць выкананне раней дасягнутых дамоўленасцей, намецяць перспектыўныя кірункі гандлёва-эканамічнага, інвестыцыйнага супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння ў іншых сферах.

Аляксандр Лукашэнка і шэйх Мухамед бен Заід аль-Нахаян таксама абмяняюцца думкамі па актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0