Фота МЗС

Фота МЗС

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 25 верасня на палях 74-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН сустрэўся з міністрамі замежных спраў Індыі, Літвы, Харватыі і Латвіі, паведамляе Tut.by са спасылкай на прэс-службу МЗС.

«Падчас сустрэчы з міністрам замежных спраў Літвы Лінасам Лінкявічусам абмеркаваны актуальныя пытанні двухбаковых адносінаў, у тым ліку тыя, што выклікаюць заклапочанасць у абодвух бакоў. Дасягнута разуменне неабходнасці пачатку адкрытага і шчырага дыялогу ў мэтах пошуку рашэнняў наспелых праблем. Суразмоўцы разгледзелі пытанні ўзаемадзеяння ў рамках міжнародных арганізацый, дамовіліся працягнуць рабочыя кантакты ў найбліжэйшы час», — адзначана ў паведамленні.

Нагадаем, да вострай тэмы хуткага запуску БелАЭС у апошнія дні дадалася дыскусія вакол месца перапахавання Кастуся Каліноўскага.

«Мы гаварылі пра тое, каб дазволіць Літве ўнесці свой уклад у дыверсіфікацыю энергапаставак альбо з дапамогай уласных магчымасцяў, альбо пры дапамозе супрацоўніцтва з Польшчай», — сказаў Лінкявічус BNS па тэлефоне з Нью-Ёрка пасля сустрэчы. У прыватнасці, гаворка ідзе аб магчымых пастаўках нафты праз Літву.

Кіраўнік МЗС Літвы таксама запрасіў беларускую дзяржаўную дэлегацыю наведаць пахаванне удзельнікаў паўстання 1863 года ў Вільні ў лістападзе. Лінкявічус адзначыў, што беларускія прадстаўнікі будуць зацікаўлены ва ўдзеле ў мерапрыемстве, але Макей не ўдакладніў, якога ўзроўню можа быць дэлегацыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0