Высокапастаўленыя чыноўнікі Белага дома спрабавалі закрыць доступ да стэнаграмы тэлефоннай размовы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім.

Гэта гаворыцца ў тэксце рассакрэчанай сёння скаргі неназванага супрацоўніка амерыканскіх спецслужбаў.

Інфарматар даведаўся ад шматлікіх амерыканскіх чыноўнікаў, што найвышэйшыя службовыя асобы Белага дома ўмешваліся, каб «заблакаваць усе запісы тэлефоннага званка, асабліва афіцыйнай стэнаграмы, якая была зроблена, як гэта прынята ў сітуацыйным пакоі Белага дома. Гэты набор дзеянняў падкрэсліў, што чыноўнікі Белага дома зразумелі сур'ёзнасць таго, што праявілася падчас званка».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?