Беларусь выказала цікавасць да паставак нафты і нафтапрадуктаў з Казахстана ў агульным аб'ёме каля 3,5 млн т у год. Пра гэта паведаміў журналістам у пятніцу намеснік міністра энергетыкі Казахстана Асет Магауаў, піша tass.ru.

«Беларускі бок выказаў цікавасць не толькі да пастаўкі нафты, але і да пастаўкі прадуктаў, магчымых для перапрацоўкі, такіх як газойль, мазут, сумарны аб'ём каля 3,5 млн тон на год. Гэта нафта і нафтапрадукты», - сказаў Магауаў.

Ён адзначыў, што палову з названага аб'ёму можа складаць нафта, яшчэ палову - цёмныя нафтапрадукты як сыравіна для нафтаперапрацоўкі.

«Цяпер мы гаворку вядзём менавіта пра механізм: індыкатыўныя балансы, графікі пастаўкі, абавязацельствы бакоў. Гэта значыць рэгулятыўны механізм, каб гэтыя пастаўкі былі зроблены. А камерцыйныя дэталі - хто будзе прадаваць, па якой цане - гэта пытанне наступнага этапу», - растлумачыў віцэ-міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0