Аварыя здарылася 26 верасня каля 20.00 на 63-м кіламетры аўтадарогі Мінск — Магілёў, паведамляе прэс-служба МУС ў сваім телеграм-канале

29-гадовы кіроўца Mazda-6 ехаў са сталіцы. У паласе яго руху па цэнтры дарогі апынуўся веласіпедыст - ён ехаў насустрач. Сутыкнення пазбегнуць не ўдалося. У выніку мужчына памёр на месцы ад атрыманых пашкоджанняў.

Падчас руху ён не пазначыў сябе святлоадбівальнымі элементамі, веласіпед не быў абсталяваны адпаведныя ліхтарамі

У аўтамабілі разам з кіроўцам знаходзілася яго жонка і маленькае дзіця. Ніхто з іх не пацярпеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0