У эфіры канала «Расія» выйшаў выпуск праграмы Андрэя Малахава «Прамы эфір», прысвечаны аўтааварыі, якая здарылася ў Маскве ў ліпені 2019 года.

Сын расійскага мільярдэра Уладзіміра Маругава на матацыкле ўрэзаўся ў аўтамабіль 20-гадовага кіргізскага таксіста, які нечакана павярнуў направа.

Падчас абмеркавання Малахаў высунуў версію, што аварыя — не выпадковасць, а заказное забойства.

«За рулём быў 20-гадовы смаркач, які прыехаў з іншай краіны, пару месяцаў працуе ў таксі. Дай яму $100 тысяч, і [гэтыя грошы] зробяць шчаслівымі ўсю яго сям'ю, увесь аул, сваякоў, і да канца іх дзён ім не зарабіць такіх грошай, дзе зарплата $10», — заявіў Малахаў.

Заява пра беспрынцыпнасць кіргізаў і заробкі па $10 выклікалі абурэнне ў Кыргызстане. Яны масава пішуць у інстаграме Малахава хэштэг #maLOHov.

Пасольства Расіі ў Кыргызстане таксама асудзіла выказванні тэлевядучага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0