На 09.00 6 кастрычніка ў краіне ўзялі ўдзел у перапісе насельніцтва 505,1 тыс. чалавек, з іх перапісалася праз інтэрнэт - 264 тыс. чалавек, паведамляе Белстат.
Перапісацца можна на сайтах census.by і перепись.бел, праўда сайты з-за перагрузкі перыядычна не працавалі.
Інтэрнэт-перапіс будзе доўжыцца да 18 кастрычніка ўключна. Таксама можна перапісацца на ўчастках.
З 21 кастрычніка па дамах і кватэрах пачнуць хадзіць перапісчыкі.
0
0
0
0
0
0