Візіт вярхоўнага прадстаўніка Еўрапейскага саюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Федэрыкі Магерыні ў Мінск адмяніўся з-за накладак у графіку. Пра гэта паведаміў сёння журналістам міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей у кулуарах форуму «Мінскі дыялог», піша БелТА.

«Тут няма ніякай таямніцы і ніякай канспіралогіі», — сказаў Уладзімір Макей.

Міністр адзначыў, што ў Мінску даўно рыхтаваліся да правядзення сустрэчы «Усходняга партнёрства» высокага ўзроўню. У ёй павінна была прыняць удзел і Федэрыка Магерыні. «На жаль, мы доўга не маглі атрымаць адказу ад нашых еўрапейскіх партнёраў па даце мерапрыемства. Калі нарэшце атрымалі адказ, аказалася, што існуюць пэўныя накладкі ў графіку палітычных мерапрыемстваў, якія праходзяць у Беларусі. Мы не змаглі забяспечыць высокі ўзровень правядзення мерапрыемства і сустрэчы высокага ўзроўню з нагоды 10-годдзя «Усходняга партнёрства». З-за накладкі графікаў агульнапалітычных мерапрыемстваў і ў Еўрасаюзе, і ў Беларусі прыйшлося перанесці гэтую сустрэчу», — растлумачыў Уладзімір Макей.

Ён перакананы, што гэта мерапрыемства ў Мінску рана ці позна адбудзецца, яго даты абмяркоўваюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0