Турыстычная кампанія «БелЮніІнтэрКом»запрашае адправіцца ў вандроўку ва Усходнюю Беларусь. Суправаджаць экскурсію будзе выдатны гід Павел Каралёў.
Экскурсія пачнецца з наведвання ўнікальнага эклектычнага помніка — палаца Козелаў-Паклеўскіх. Не так даўно тут скончылася рэстаўрацыя, таму ўбачыць яго без будаўнічых лясоў і ва ўсёй прыгажосці будзе самая цудоўная магчымасць!
Тут жа, у вёсцы Красны Бераг, пабываем на мемарыяле ўсім дзецям, што загінулі ў Другую сусветную. У часе вайны на месцы мемарыяла стаяў дзіцячы канцэнтрацыйны лагер. Мемарыял зроблены ў выглядзе звычайнага школьнага класа, ў якім больш ніколі не з'явяцца дзеці.
Наступным пунктам стане наведванне сталіцы беларускага габрэйства — горада Бабруйска.
У Бабруйску будзе і магчымасць паабедаць у кавярні (аплачваецца дадаткова).
Падчас агляднай экскурсіі мы пабачым дом купчыхі Кацнельсон — драўляны помнік архітэктуры эпохі мадэрну, а таксама касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, дзе быў ахрышчаны класік беларускай літаратуры — Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. Пабачым і адзіны ў свеце помнік бабру!
Пасля Бабруйска завітаем у Жылічы з класіцыстычным палацам Булгакаў. У свой час гэты аб'ект настолькі захапіў нашага славутага мастака Напалеона Орду, што ён прысвяціў яму ажно дзве карціны. Нашы продкі аздобілі палац пазалочанымі калонамі і антычнымі барэльефамі, таму яго называюць беларускім парфенонам.
Цана ўдзелу: 50 руб. (дадаткова аплачваецца абед).
Больш інфармацыі пра вандроўкі на сайце (цісніце на «Расклад вандровак»).
Тэлефануйце:
+375 29 334-70-09 Viber, WhatsApp; Telegram; +375 29 835-70-09. Або скарыстайцеся анлайн-браніраваннем.
Або завітвайце:
Мінск, вуліца Маркса, 40-40.
Аплаціць экскурсію можна і праз сістэму «Разлік».
Кожная 5-я вандроўка — 50% зніжка, кожная 10-я вандроўка — бясплатна.
ТАА «БелЮніІнтэрКом». УНП 190522713