Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

У канцы верасня ў гаражным кааператыве гамяльчанін застрэліў кацяня. Кошка была бяздомнай, але мясцовыя кіроўцы рэгулярна падкормлівалі жывёлінку, паведамляюць Моцныя навіны.

Два з паловай месяцы таму Уладзімір знайшоў у ГСПК-16 кацяня. «Хворае, лішайнае, да раніцы яно б не дажыло — шмат сабак», - успамінае мужчына. Ён не кінуў паміраць безабаронную жывёлу: на ноч закрываў ў гаражы, па раніцах прыходзіў, карміў, не раз вазіў у лякарню.

Кошка прыжылася, і ўсё ў акрузе ведалі, чыя яна. На жаль, так працягвалася нядоўга.

24 верасня 4-месячнае кацяня адправілася на прагулку. «Прыйшоў сусед па гаражы. Кошка пайшла ў бок яго гаража. Праз пяць хвілін у мяне за спіной рэзкі хлапок, дзікі смех суседа і кошка вакол яго аўтобуса паўзе ў гараж з прастрэленай галавой! Акрамя суседа, у гэтым тупіку проста нікога не было», - распавядае Уладзімір.

Кошку адразу ж адвезлі ў ветэрынарную клініку, але аперацыя не дапамагла. Жывёла памерла.

Уладзімір напісаў заяву ў міліцыю, аднак шанцы, што вінаваты будзе пакараны, невялікія. «Пісталета ў суседа не знайшлі», - кажа мужчына.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0