sb.by

sb.by

Першае транспартнае кальцо ў Мінску плануецца дабудаваць у 2021 годзе, расказаў галоўны інжынер ГП «Гардарбуд» Васіль Цібеж у эфіры тэлеканала «Беларусь 1», піша sb.by.

Дарожныя работы на фінальным адрэзку ад праспекта Дзяржынскага да вуліцы Талстога пачнуцца ў снежні. Вуліцу Талстога рэканструююць і пашыраць, дзякуючы чаму будзе разгружаны рух з боку праспектаў Дзяржынскага і Жукава. Затым пачнецца рэканструкцыя самага працяглага сталічнага пуцеправода.

«У снежні пачнуцца падрыхтоўчыя працы. Там будзе шэраг аб'ектаў, якія падпадаюць пад знос, — 48 гаспадарчых пабудоў, будынкаў і збудаванняў. Будзе пабудавана абводная ветка з Брэсцкага напрамку чыгункі, чыгуначны пуцеправод», — падзяліўся планамі Васіль Цібеж.

Таксама, паводле яго слоў, будзе прадоўжана вуліца Жукоўскага, на якой пабудуюць веладарожку, тратуары, а таксама двухузроўневую развязку кшталту «поўны канюшынавы ліст» з падземнымі пераходамі і безбар'ерным асяроддзем.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0