Названыя дзесяць найлепшых месцаў для падарожжаў у 2020 годзе па версіі турыстычнага парталу Lonely Planet.

Лідарам у рэйтынгу стала каралеўства Бутан. Асаблівасцю гэтага накірунку з'яўляецца «магчымасць гуляць па незабруджаных горных сцежках у кампаніі людзей, чые будыйскія вераванні знаходзяцца ва ўнікальнай гармоніі з навакольным асяроддзем». Адзначаецца, што ўжо ў наступным годзе Бутан пяройдзе на поўную арганічную вытворчасць, што дазволіць яму стаць «яшчэ прыгажэйшым».

Другое месца ў спісе заняла Англія, дзе, на думку экспертаў, турысты змогуць атрымаць асалоду ад маляўнічых відаў на самай доўгай берагавой лініі ў Еўропе, працягласць якой складае амаль 3 тыс. міль.

Тройку лідараў замыкае Паўночная Македонія, якую чакае маштабны рэбрэндынг ў сувязі з яе перайменаваннем. Партал таксама раіць турыстам выпрабаваць новую пешаходную сцежку — High Skardus Trail працягласцю 495 км, маршрут якой ахоплівае тэрыторыі Албаніі, Косава і Македоніі і разлічаны прыкладна на 20 дзён шляху.

Таксама ў рэкамендаваны спіс напрамкаў патрапілі нідэрландскі востраў Аруба ў Карыбскім моры, каралеўства Эсваціні (былы Свазіленд) на поўдні Афрыкі, Коста-Рыка, Нідэрланды, Ліберыя, Марока і Уругвай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0