57-гадовы мужчына вяртаўся дахаты і сустрэў каля пад'езда двух маладых людзей — слова за слова, завязалася прыемная размова.

Затым ён прапанаваў хлопцам падняцца да яго ў кватэру і працягнуць знаёмства за распіццём алкагольных напояў.

Праз некаторы час мужчына заснуў, а маладыя людзі, скарыстаўшыся выпадкам, скралі грошы, два наручныя гадзіннікі, залатыя і срэбныя вырабы, пасля чаго з'ехалі ў Расію. Агульная сума шкоды склала каля 20000 даляраў, піша сталічная міліцыя.

Варта адзначыць, што заробак адзін з фігурантаў паспеў захаваць на фота.

Неўзабаве былі затрыманыя раней судзімы за хуліганства 18-гадовы мінчук і 19-гадовы хлопец.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0