У Беларусі 22-23 кастрычніка гасціў прэзідэнт Кубы Мігель Марыа Дыяс-Канель Бермудэс. Пасля перамоў кіраўнікі дзяржаў абмяняліся памятнымі сувенірамі, паведамляе СТБ.

Аляксандр Лукашэнка падарыў Дыяс-Канелю эксклюзіўны набор шакаладу і партрэт аднаго з лідараў вызвольнага руху за суверэнітэт Кубы Хасэ Марці. Гэтая карціна была напісана беларускай мастачкай Ганнай Конанавай ў 2012 годзе спецыяльна для выставачнага праекта «палымянае сэрца», прысвечанага памяці кубінскага паэта.

А Мігель Дыяс-Канель падарыў Аляксандру Лукашэнку кнігу пра Гавану, цыгару і ром — тое, чым вядомая Куба ва ўсім свеце.

«У мяне нават ёсць ром, які мне калісьці падарыў Фідэль. Мы смак рому добра памятаем яшчэ з савецкіх часоў», — сказаў Лукашэнка. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0