У міліцыю ад адміністрацыі ААТ «Камайскі-Агра» паступіла паведамленне: уначы невядомы з фермы скраў цяля.
Як паведамілі ва УУС Віцебскага аблвыканкама, да злачынства датычныя двое сяброў: адзін 20-гадовы, другі 19-гадовай. Прычым ферму ахоўваў бацька аднаго з маладзёнаў.
Скарыстаўшыся момантам, яны вывелі бычка з фермы і вывезьлі яго ў Мядзельскі раён. Там зарэзалі жывёлу і разабралі яе. Мяса планавалі пакінуць сабе на зіму.
У дачыненні да іх распачата крымінальная справа па артыкуле за крадзеж.
0
0
0
0
0
0