У Вілейцы будуць судзіць 43-гадовага жыхара адной з вёсак, які нанёс 49-гадоваму аднавяскоўцу чатыры ўдары нажом у шыю, піша mlyn.by.

— Злачынства было здзейснена 23 жніўня. Мужчыны распівалі спіртное ў двары дома пацярпелага і пасварыліся. У ходзе канфлікту госць тры разы ўдарыў гаспадара нажом у шыю. Пацярпелы адчуў, што слабее, і прыкінуўся мёртвым. Пасля гэтага яго сабутэльнік нанёс чацвёрты ўдар нажом і сышоў, — распавёў намеснік пракурора Вілейскага раёна Андрэй Жукоўскі.

Паводле яго слоў, паранены быў у прытомнасці. Калі зразумеў, што сабутэльніка побач няма, заціснуў раны на шыі і змог выклікаць хуткую дапамогу і міліцыю.

Абвінавачаны судзімасцяў не мае і нідзе не працуе. У дачыненні да мужчыны абраная мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.Злачынства караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад шасці да пятнаццаці гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0