12 лістапада ў 17:41 выратавальнікам паступіла паведамленне ад мужчыны, які заблудзіўся ў лесе ў раёне вёскі Загацце, піша 112.by

Раніцай ён пайшоў у лес збіраць журавіны і згубіўся. Сувязь падтрымлівалася па мабільным тэлефоне.

На пошукі разам з ратавальнікамі выехалі супрацоўнікі міліцыі. У 18:17 мужчына выйшаў з лесу на гук сігнальна-гучнай прылады аўтацыстэрны МНС. У медыцынскай дапамогі ён не меў патрэбы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0