Такое меркаванне выказаў сёння прэм'ер-міністр Сяргей Румас падчас інвестыцыйнага саміту ЕБРР для краін-удзельніц «Усходняга партнёрства», перадае БЕЛТА.

«У Беларусі нізкая інфляцыя, канвертоўная валюта, яе курс у апошнія гады стабільны. Такім чынам, макраэканамічная сітуацыя спрыяе прыходу інвестараў», — адзначыў Сяргей Румас.

Беларусь — краіна з адкрытай эканомікай, дзве траціны вырабленай прадукцыі ідзе на экспарт. «Інвестар, які прыходзіць на наш рынак, павінен разумець гэта і ўлічваць, што ўнутраная ёмістасць рынку не вельмі вялікая. Аднак мы з'яўляемся краінай - удзельніцай Еўразійскага эканамічнага саюза, праз Беларусь інвестар атрымлівае доступ да 170-мільённага рынку ЕАЭС», - звярнуў увагу прэм'ер 'ер-міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0