Суд Цэнтральнага раёна Гомеля вынес прысуд 54-гадоваму жыхару, які летам раздушыў кацяня, піша tut.by.

Паводле следства, 7 ліпеня жыхар Гомеля адзначаў разам з гасцямі дзень нараджэння дачкі сваёй сужыцелькі. Каля сямі вечара госці разышліся, а мужчына застаўся сядзець за сталом у двары свайго дома. У гэты час на стол ускочыла бяздомнае кацяня і пачало есці пакінутыя стравы. Гэта раззлавала гаспадара, ён схапіў жывёлінку, аднёс на пустку каля дома, кінуў пад дрэва і некалькі разоў наступіў на галаву. Ад атрыманых траўмаў кацяня сканала.

Сведкамі шакуючай сцэны сталі выпадковыя мінакі — жанчына з 4-гадовым сынам. Яна і заявіла аб здарэнні ў міліцыю.

Мужчына прызнаны вінаватым у жорсткім абыходжанні з жывёлай, якое прывяло да гібелі, учыненым з хуліганскіх меркаванняў, у прысутнасці дзіцяці.

Абвінавачанаму прызначана пакаранне ў выглядзе арышту на тэрмін 1 месяц і прымусовае лячэнне ад алкагалізму.

Прысуд у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0