Сярод старшых школьнікаў і студэнтаў пайшла новая мода: пакідаць паўсюль пустыя пачкі ад сока «Садочак» з надпісам 5700.

«Гэта проста прыкол, — кажа адзінаццацікласнік Дамінік. — А чаму так робяць? Бо дасталі ўсе гэтыя прафілактычныя гутаркі».

«Ды мне ўвогуле не падабаецца ўсё, што ў нас робіцца ў краіне, але мы ж не можам пратэставаць — могуць са школы выгнаць», — кажа ягоны сябар Ягор.

Як вядома, менавіта пакет ад соку, начынены выбухоўкай, што не разарваўся, стаў галоўным фактам для следства па выбуху 3 ліпеня. У часе яго без асаблівых на тое падставаў арыштоўваліся дзесяткі людзей, пераважна — іншадумцаў і палітычных актывістаў, а мільёны людзей прапусцілі праз прынізлівую працэдуру здачы сліні і дактыласкапіі, нібы падазроных.

Сярод іншага, следства спрабавала выявіць прадаўца, які напісаў на пачку з сокам цэннік «5700».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?