Тры гарачыя грузінскія джыгіты вырашылі сустрэць вясну ў Эўразьвязе. Нарыхтавалі рыштунку й селі ў самалёт з Тбілісі да Менску. Каб не марнаваць часу, з сталіцы ўзялі таксоўку аж да Ваўкавыску. Там пераначавалі й зноў жа на таксоўцы пакіравалі на памежжа.
Выпілі для храбрасьці, апранулі белыя маскхалаты й рушылі ў бок Польшчы. Але каля паўночы нешта не ўгледзелі, й на памежнай заставе гарадзенскага памежнага атраду спрацавала сігналізацыя.
Грузіны пападалі ў сумёты, але ў памежнікаў быў чуйны сабака й тры дарожкі сьлядоў — якая ўжо тут маскіроўка.
Паводле gpk.gov.by
0
0
0
0
0
0