Антон Кушнір заняў 6‑е месца ў фінале спаборніцтваў лыжных акрабатаў на чэмпіянаце свету па фрыстайле.
Чэмпіянат праходзіць у японскім Інавашыра.
Антон набраў 220,51 бала. Золата заваяваў амерыканец Раян Сэнт‑Ондж (254,66 бала), срэбра — канадзец Стыў Омішль (252,07), бронза — у канадца Шудрайса (240,14).
У фінале выступалі 12 чалавек.
Прызёры Алімпійскіх гульняў Аляксей Грышын і Дзмітры Дашчынскі, а таксама Цімафей Слівец учора не прайшлі кваліфікацыі.
Не трапіла ў фінал і Ганна Гуськова — адзіная наша прадстаўнічка ў жаночай акрабатыцы.
Такім чынам беларусы вяртаюцца з Японіі без узнагародаў.
0
0
0
0
0
0