На вуліцах людзей не затрымлівалі, але цяпер пачынаюць выклікаць у міліцыю.
Пра выклік учора паведаміла ў сябе ў фэйсбуку палітык Вольга Кавалькова.
А сёння стала вядома, што выклік атрымаў і жыхар Мінска, таксіст Леанід Кулакоў. Яму прапанавалі з'явіцца 15 снежня а 14 гадзіне для складання пратаколу аб удзеле ў несанкцыянаваным мітынгу на Кастрычніцкай плошчы, які адбыўся 8 снежня. Такі выклік атрымала і жыхарка Мінска Вольга Лагацкая, паведамляе радыё «Свабода».
Чытайце таксама: Дэманстранты ў Мінску рвалі партрэты Пуціна і вадзілі антыінтэграцыйныя карагоды ФОТЫ
Позвы атрымалі таксама Зміцер Казлоў (блогер Шэры Кот) з Барані (Аршанскі раён), Андрэй Кудзік з Вілейкі, а таксама праваслаўны святар айцец Вікенці (Кавалькоў), паведамляюць праваабаронцы з цэнтра «Вясна».
Позву атрымаў і жыхар Віцебску Аляксей Прохараў, які размяшчаў заклікі да ўдзелу ў акцыях на выходных у Фэйсбуку, Укантакце і Аднаклассніках.
За сітуацыяй сочаць правааборонцы з цэнтра «Вясны». Да іх можна звяртацца па дапамогу ў такіх сітуацыях.