Супрацоўнікамі Фрунзенскага РУУС шукаюць 10-гадовага Аляксандра Кушнера, які пражывае па адрасе: Мінск, вул. Калеснікава, 37-293. Хлопчык 18 снежня каля 16:00 пайшоў з дому і да гэтага часу яго месцазнаходжанне невядома, паведамляе прэс-служба МУС.

Прыкметы: на выгляд 10 гадоў, рост 130 см, хударлявага целаскладу, твар авальны, лоб сярэдні вертыкальны, вочы карыя, нос сярэдні прамы, валасы цёмныя (стрыжка «вожык »). Голас глухі, гаворка невыразная.

Быў апрануты: зялёная куртка без капюшона, спартыўныя штаны цёмна-сіняга колеру, карычневыя чаравікі.

Асаблівыя прыкметы: вялікія адтапыраныя вушы.

Раней Аляксандр неаднаразова сыходзіў з дому.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0