18 снежня 2019 года ў рагачоўскую міліцыю патэлефанавала жанчына і паведаміла, што побач з яе прыватным домам стаяць дзве скульптуры міфічных персанажаў, якія зрабіў муж з пенасілікатных блокаў.
Прыкладна ў 16.30 у веснічкі пастукаў невядомы. Жанчына спытала мэту візіту мужчыны. Той адказаў, што яму патрэбна лапа кентаўра. Пачуўшы адмову гаспадыні, малады чалавек падышоў да адной са скульптур і адарваў канечнасць. Убачыўшы гэта, жанчына папярэдзіла, што выкліча міліцыю. Невядомы кінуў абломак ля скульптуры і пайшоў.
Сышчыкі крымінальнага вышуку на працягу пары гадзін знайшлі невядомага. 21-гадовы жыхар Рагачова, які раней трапляў у поле зроку міліцыі, затрыманы. Завялі крымінальную справу.
0
0
0
0
0
0