Самалёт авіякампаніі Bek Air упаў за межамі аэрадрома Алматы, ёсць жывыя. Пра гэта паведамляе tut.by са спасылкай на прэс-службу аэрапорта.

Фото: inform.kz

Фота: inform.kz

«Борт авіякампаніі Бек Эйр пацярпеў крушэнне за межамі аэрадрома. Ёсць жывыя. На месцы працуюць экстранныя службы», - гаворыцца ў паведамленні авіякампаніі.

Фото: inform.kz

Фота: inform.kz

Паводле яе звестак, на борце рэйса 2100 Алматы—Нур-Султан авіякампаніі «Бек Эйр», было 95 пасажыраў, 5 членаў экіпажа.

«Сёння 27 снежня 2019 года ў 07.22 рэйс №Z2100 авіякампаніі «Бэк Эйр» з Алматы ў Нур-Султан пры ўзлёце страціў вышыню і прабіў бетонную агароджу. Адбылося сутыкненне з двухпавярховым будынкам», - паведамілі ў Камітэце грамадзянскай авіяцыі Казахстана.

У МУС Казахстана паведамілі, што самалёт упаў у раёне жылога сектара, вядзецца эвакуацыя.

Загінулі 14 чалавек, пацярпелых 35, у тым ліку 8 дзяцей.

У сеціве відавочцы сталі публікаваць відэа з месца трагедыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0