27 снежня ў Беларусі чакаецца воблачнае надвор'е, на большай частцы тэрыторыі ападкі (снег, мокры снег, пераважна па ўсходзе з дажджом), месцамі моцны мокры снег, наліпанне мокрага снегу, паведамляе Белгідрамет. У асобных раёнах туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўночны ўмераны да парывістага Максімальная тэмпература паветра -2.. +4°С.

У Мінску: часам снег, мокры снег (верагоднасць ападкаў больш за 90%). Слабы галалёд, на дарогах месцамі галалёдзіца. Вецер паўночны ўмераны да парывістага. Тэмпература паветра раніцай 0.. -1°С, днём -1.. +1°С, увечары 0.. -2°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0