Украіна спагнала першы штраф за палёт над Крымам. Інфармацыю пра гэта апублікаваў прэс-цэнтр камандавання паветраных сіл Узброеных сіл Украіны.
Штраф быў накладзены на казахстанскую кампанію Euro-Asia Air, паветранае судна якой 8 жніўня 2019 года выканала палёт над Крымам.
З авіяперавозчыка спагналі 5,9 тысячы даляраў. Афіцыйна штраф накладзены за парушэнне дзяржаўнай мяжы Украіны.
0
0
0
0
0
0