Спыненне паставак расійскай нафты ў Беларусь звязана з патрабаваннем Мінска знізіць кантрактную цану на паліва, піша «РИА Новости».

«Цана паставак на гэтым напрамку разлічваецца як рынкавая цана плюс прэмія прыкладна $10. Нашы [расійскія] грузаадправіцелі хочуць яе захаваць, беларускі бок настойвае на зніжэнні», — заявіў суразмоўца агенцтва.

Паводле ТАСС, пастаўкі расійскай нафты ў Беларусь былі спыненыя з пачатку года з-за адсутнасці дамоўленасцей па кошце сыравіны і падпісаных кантрактаў паміж кампаніямі дзвюх краін. Суразмоўца ТАСС ва ўрадавых колах адзначыў, што на час перамоў Масква і Мінск вырашылі арганізаваць разавыя пастаўкі партый сыравіны на беларускія НПЗ з рэсурсаў незалежных пастаўшчыкоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0