Генеральная пракуратура прапануе ўвесці адміністрацыйную адказнасць за карыстанне паслугамі прастытутак.

Генпракуратура таксама накіравала ў МУС ліст з патрабаваннем блакаваць сайты, якія рэкламуюць паслугі прастытутак.

Пра гэта паведаміў начальнік аддзелу ў справе нагляду за выкананнем правоў і свабодаў грамадзянаў Павал Радзівонаў, перадае Інтэрфакс.

«У беларускай інтэрнэт‑прасторы шырокі распаўсюд атрымала рэклама паслугаў прастытутак…. У асноўным гэты від паслугаў рэкламуюць жыхаркі Мінска. На некаторых сайтах утрымліваецца да тысячы аб’яваў інтымнага характару…. Многія сайты, дзе свае паслугі рэкламуюць прастытуткі, наведваюць дзесяткі тысяч разоў на суткі», — кажа Радзівонаў.

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0