military.com

military.com

Разлікі размешчаных на Блізкім Усходзе комплексаў супрацьракетнай абароны Patriot, гэтак жа, як і ўсе астатнія вайскоўцы ЗША ў рэгіёне, былі прыведзены ў поўную баявую гатоўнасць пасля таго, як разведка паведаміла пра пагрозу нанясення Іранам удараў з дапамогай беспілотнікаў, паведамляе тэлеканал CNN са спасылкай на свае крыніцы, піша РБК

«З'явіліся прыкметы таго, што нам неабходна адсочваць пагрозы яшчэ больш уважліва, чым да гэтага часу», — заявіў CNN неназваны амерыканскі чыноўнік. Другі суразмоўца пацвердзіў, што ў рэжыме павышанай гатоўнасці ваенныя знаходзяцца ўжо некалькі дзён, аднак вечарам панядзелка ўзровень пільнасці быў яшчэ павышаны, бо стала вядома пра «непасрэдную пагрозу нападу».

Па звестках CNN, амерыканская разведка адсочвае перамяшчэнні ў Іране ваеннай тэхнікі, у тым ліку беспілотнікаў і балістычных ракет. Суразмоўцы тэлеканала адзначаюць, што такія меры могуць быць як спробай Тэгерана закрыць тэхніку ад удараў з боку ЗША, так і падрыхтоўкай да ўласнага ўдару.

Магчымымі цэлямі для удараў Ірана ў ЗША лічаць свае ваенныя базы ў Іраку, Кувейце, Саудаўскай Аравіі, ААЭ і Іарданіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0