Пасольства Беларусі ў Японіі, якое аказвае дыпламатычнае суправаджэнне беларуска-аўстралійскіх адносін, папярэджвае пра небяспеку знаходжання ў Аўстраліі ў сувязі з пажарамі ў краіне, піша sb.by

У паведамленні гаворыцца, што пакуль невядома, ці пацярпелі беларусы ў аўстралійскіх пажарах. «У сувязі з сітуацыяй у Аўстраліі пасольства рэкамендуе грамадзянам Беларусі ўстрымацца ад наведвання аўстралійскіх штатаў Новы Паўднёвы Уэльс і Вікторыя», — дадаюць у пасольстве.

Грамадзянам, якія знаходзяцца ў Аўстраліі, раяць сачыць за інфармацыяй мясцовых СМІ і афіцыйнымі паведамленнямі аўстралійскіх уладаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0