Аўстралійскія чыноўнікі вырашылі забіць тысячы мясцовых вярблюдаў, бо яны п'юць занадта шмат вады падчас моцных лясных пажараў у краіне, піша The Hill.

Аўстралійскія снайперы заб'юць з верталётаў дзесяць тысяч вярблюдаў з-за таго, што яны п'юць шмат вады, якая патрэбна для тушэння лясных пажараў, якія ахапілі Аўстралію. Плануецца, што для ліквідацыі жывёл будзе праведзена спецыяльная пяцідзённая кампанія, якая пачнецца ў сераду.

Вярблюды, якія шукаюць ваду, нават прабіраюцца ў дамы мясцовых абарыгенаў.

Целы памерлых ад смагі жывёл сталі крыніцай заражэння вадаёмаў. Акрамя таго, вярблюды небяспечныя для аўтамабілістаў.

Аўстралія з'яўляецца краінай, дзе пражывае самая вялікая ў свеце папуляцыя дзікіх вярблюдаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0