На Чукотцы ратавальнікі знайшлі жывым зніклага 16 дзён таму аленявода, піша ria.ru.

Мужчына знік 21 снежня. Ён накіроўваўся на снегаходзе ў сяло Рыркайпій, але па дарозе заблукаў.

Увесь гэты час ён знаходзіўся ў рыбацкай балцы за 200 км ад сяла, у яго не было ніякай ежы.

Яго знайшлі, ён жывы-здаровы, але схуднеў, бо не еў 16 дзён».

У медыцынскай дапамозе мужчына не мае патрэбы, яго стан здавальняючы.

«Калі яго знайшлі, яго крыху пакармілі. Гэта шчаслівы выпадак, што чалавек выжыў у тундры столькі дзён», — дадаў суразмоўца агенцтва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0