Пра гэта БелТА паведамілі ў Гідрамеце.

Сіноптыкі адзначылі, што маразы на Вадохрышча былі не заўсёды. У Мінску самая халодная ноч на Вадохрышча была ў 1968 годзе, тады тэмпература паветра паніжалася да 25,8 градуса. А самым цёплым Вадохрышча было ў 2007 годзе: ноччу тэмпература была плюс +1 градус, а днём дасягала 8,1 градуса цяпла.

Па дадзеных Белгідрамета, па начах будзе падмарожваць, але дзённыя тэмпературы будуць станоўчымі.

У пятніцу днём чакаецца +1-6.

У суботу, 18 студзеня, пераважна без ападкаў. Уначы чакаецца ад -4 да +1, днём — ад нуля да +5.

У нядзелю, 19 студзеня, таксама істотных ападкаў не чакаецца. Уначы ад 5 марозу да +2, днём чакаецца мінус 1 — +5 градусаў.

У панядзелак, 20 студзеня, толькі месцамі па поўначы краіны магчымы мокры снег і дождж. Уначы складзе ад 5 марозу да +2 цяпла, днём будзе ад мінус 2 да +4.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0