Сусветная арганізацыя аховы здароўя рэкамендавала ўсім краінам рыхтавацца да стрымлівання новага каранавіруса 2019-nCoV, вынікае з паведамлення на сайце арганізацыі. Да такіх высноў спецыялісты прыйшлі на экстранным пасяджэнні, якое прайшло 22 і 23 студзеня.

СААЗ рэкамендуе ўладам кожнай краіны рабіць захады для ранняга выяўлення захворвання, ізаляцыі тых, хто заразіўся, і кантролю за іх станам. Акрамя таго, для барацьбы з вірусам краінам неабходна прадастаўляць поўныя звесткі аб распаўсюджванні віруса ў СААЗ, гаворыцца ў паведамленні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0