Адпаведныя заявы кіраўнік дзяржавы зрабіў сёння, наведваючы РУП «Завод газетнай паперы» ў Шклове, паведамляе БЕЛТА.
У прыватнасці, абмяркоўвалася рэалізацыя інвестыцыйнага праекта па стварэнні паперы-асновы для дэкаратыўных абліцовачных матэрыялаў. Першапачаткова прадпрыемства супрацоўнічала з вядомай у свеце чэшскай кампаніяй - пастаўшчыком абсталявання. Аднак у выніку рэалізацыя праекта зацягнулася, а частка абсталявання апынулася непрыдатнай. Пачаліся судовыя цяжбы з чэшскай кампаніяй, якія не скончыліся да гэтага часу.
Аляксандр Лукашэнка жорстка запатрабаваў, каб інтарэсы беларускага боку няўхільна былі абаронены, і гэта тычыцца не толькі канкрэтнага выпадку.
0
0
0
0
0
0