kremlin.ru
Патрыярх Маскоўскі і ўсёй Русі Кірыл заклікаў вернікаў «маліцца і працаваць», каб у прэамбуле Канстытуцыі Расіі з'явілася згадка пра Бога. Ён адзначыў, што «большасць» у Расіі вераць у Бога — няхай гэта будзе хрысціяне, мусульмане або паслядоўнікі іншых канфесій, піша РБК.
«Калі ў гімне можа быць «Богам захоўная родная зямля», чаму пра гэта не можа быць сказана ў нашай Канстытуцыі?» — сказаў патрыярх пасля літургіі ў храме Хрыста Збаўцы ў суботу.
Ён дадаў, што вера ў Бога фармуе маральнасць і таму павінна, на яго думку, быць адлюстраваная ў Асноўным законе.
0
0
0
0
0
0