Колькасць хворых на выкліканую вірусам 2019-nCoV пнеўманію ў Кітаі вырасла да 17205 чалавек, колькасць смяротных зыходаў дасягнула 361, піша tass.ru.

Стан 2 296 чалавек ацэньваецца як цяжкі, 475 пацыентаў выпісаныя з бальніцы. Агулам зафіксавана 21 558 меркаваных выпадкаў захворвання. 

152 700 чалавек знаходзяцца пад медыцынскім наглядам.

Колькасць памерлых ад пнеўманіі, выкліканай новым тыпам каранавіруса, на тэрыторыі мацерыковага Кітая за месяц перавысіла агульную колькасць памерлых тут жа ад атыповай пнеўманіі (каранавірус SARS) у 2002-2003 гадах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0