Колькасць пацверджаных выпадкаў захворвання на пнеўманію, выкліканай каранавірусам 2019-nCoV, у аўторак склала ў Кітаі больш за 20,4 тыс. Колькасць смяротных зыходаў вырасла да 425, піша tass.ru.

У дачыненні да 23,2 тыс. жыхароў краіны ў медыкаў маюцца падазрэнні на заражэнне. З лякарняў выпісаныя агулам 632 чалавекі.

Колькасць тых, хто захварэў у Кітаі ў параўнанні з мінулымі суткамі вырасла на 3,2 тыс. чалавек, а колькасць загінуўшых — на 64. Стан амаль 2,8 тыс. пацыентаў цяжкі. Яшчэ 171,3 тыс. знаходзяцца ў карантыне.

Больш за палову інфікаваных (13,5 тыс. выпадкаў, у тым ліку 414 смерцяў) прыпадае на правінцыю Хубэй, адміністрацыйны цэнтр якой — горад Ухань — з'яўляецца першасным ачагом эпідэміі. За мінулыя суткі ў правінцыі было зарэгістравана 2345 новых выпадкаў заражэння каранавірусам, 64 чалавекі памерлі. Далей па гэтым паказчыку ідуць правінцыі Гуандун (725 заражаных), Чжэцзян (724), Хэнань (566), Хунань (521) і Аньхой (408). У Пекіне пацверджана 212 выпадкаў заражэння пнеўманіяй, у Шанхаі гэты дыягназ пастаўлены 203 жыхарам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0