Расклад сталічных маршрутак можна будзе даведацца ў мабільным дадатку, паведаміў «Мінск-навінам» дырэктар ГП «Сталічны транспарт і сувязь» Валер Шкуратаў.

— Ён будзе запушчаны ў тэставым рэжыме ўжо прыкладна праз тыдзень. З дапамогай мабільнага дадатку пасажыры змогуць не толькі даведацца пра расклад маршрутных таксі і іх дарогу следавання, прыкладны час прыбыцця, але і знайсці аптымальныя маршруты. Да 1 мая дадатак будзе працаваць у тэставым рэжыме, карыстальнікам (як пасажырам, так і перавозчыкам) прапануюць выказваць свае заўвагі, — сказаў Шкуратаў.

Пакуль гараджане, якія карыстаюцца маршруткамі, могуць даведацца пра іх расклад і меркаваны час прыбыцця толькі ў спецыяльным раздзеле на сайце «Сталічнага транспарту і сувязі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?