Пра гэта паведаміў сёння намеснік міністра фінансаў Дзмітрый Кійко на пасяджэнні Рэспубліканскага клуба дырэктараў, піша БелТА.

Паводле слоў намесніка міністра, сёння няма рэсурсаў для сур'ёзнай падатковай рэформы, якая б прадугледжвала змяненне структуры падатковых ставак.

«Эканамічныя ўмовы застаюцца досыць складанымі, вонкавыя ўмовы жорсткія. Прычым прысутнічае вялікая доля нявызначанасці. Гэта не дазваляе нам адмовіцца ад жорсткай бюджэтна-падатковай палітыкі і не дае сфармаваць рэзервы, якія маглі б быць накіраваны на правядзенне сістэмнай падатковай рэформы», — сказаў Дзмітрый Кійко.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0