kremlin.ru

kremlin.ru

Масква гатовая зноў абмяняцца пасламі з Кіевам, паведаміў у інтэрв'ю «Расійскай газеце» кіраўнік МЗС Сяргей Лаўроў.

Ён адзначыў, што пагаршэнне дыпламатычных адносін адбылося па віне Кіева, які першым адклікаў свайго пасла ў Расіі ў 2014 г. «Цяпер, праўда, накшталт хтосьці там згадваў пра верагоднасць рашэння [прэзідэнта Украіны] Зяленскага вярнуць паслоў. Мы будзем не супраць. Нашы краіны нават у цяперашніх умовах моцна ўзаемазвязаны», — адзначыў Лаўроў.

Расійскі міністр таксама назваў «неразумным» штучнае стварэнне бар'ераў для кантактаў грамадзян дзвюх краін. «Хтосьці з'ездзіў у Крым, і ўсё — чалавек выкраслены са спісу тых, з кім украінцы могуць <…> сустракацца. Гэта дзікунства», - сказаў Лаўроў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0