Беларусь адбірае тэхналагічную нафту для нафтаперапрацоўчых заводаў (НПЗ) з трубаправода «Дружба», паведаміў ТАСС са спасылкай на «Белнафтахім».

У канцэрне заявілі, што адбіраюць нафту, не задзейнічаную ў транзіце заходнім спажыўцам, і патлумачылі, што гэта адбываецца з-за «адсутнасці паставак ранейшых аб'ёмаў нафты».

«Гэта наша нафта, яна знаходзіцца ў нашых трубах на нашай тэрыторыі», — сказаў прадстаўнік канцэрна.

Паводле яго слоў, усё выконваецца так, каб не паўплываць на аб'ёмы прапампоўвання транзіту і не знізіць ціск. У канцэрне таксама адзначылі, што расійскі бок быў праінфармаваны.

«Транснафта» пацвердзіла, што атрымала апавяшчэнне. Як адзначылі ў кампаніі, гэта не акажа ўплыву на транзіт з Расіі, але прывядзе да зніжэння прапускной здольнасці на самі беларускія НПЗ. «З нагоды выкарыстання беларускімі НПЗ тэхналагічнай нафты з нафтаправодаў для перапрацоўкі — нас пра гэта праінфармавалі нашы беларускія партнёры. На транзіце праз Беларусь гэта пакуль ніяк не адбілася. Гэта зніжэнне прапускной здольнасці на самі беларускія НПЗ», — сказаў прадстаўнік «Транснафты».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0