Праўда, сайт клуба, ілюструючы гэту навіну, змясціў фота Шуневіча 2018 года, hcdinamo.by

Праўда, сайт клуба, ілюструючы гэту навіну, змясціў фота Шуневіча 2018 года, hcdinamo.by

Кіраўнік Назіральнай рады ХК «Дынама» Мінскі, экс-міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч правёў 11 лютага рабочую сустрэчу з кіраўніцтвам клуба, паведамляе прэс-служба каманды.

«Сёння кіраўнік назіральнай рады ХК «Дынама-Мінск» і гендырэктар клуба Дзмітрый Баскаў абмеркавалі заключную стадыю рэгулярнага першынства КХЛ, а таксама планы па працы каманды да канца сезона. Таксама тэмамі сустрэчы былі перспектыва развіцця клуба і падрыхтоўка «Дынама-Мінск» да наступнага спартыўнага сезона», — гаворыцца ў паведамленні на сайце клуба.

Раней шэраг СМІ паведамляў пра магчымае затрыманне Ігара Шуневіча па «цукровай справе».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0