ДТЗ адбылося 17 лютага прыкладна ў 14.05. На дваровай тэрыторыі хлопчык раптам выехаў з-за прыпаркаваных уздоўж праезнай часткі машын. У гэты момант яго збіў аўтамабіль таксі, піша БелТА.
Дзіця з траўмамі шпіталізавалі ў Жлобінскую цэнтральную райбальніцу.
«У школьнікаў 1-2 класаў цяпер дадатковыя канікулы, яны шмат часу праводзяць на вуліцы. Таму асаблівую ўвагу трэба надаць юным удзельнікам дарожнага руху», — адзначылі ў ДАІ.
0
0
0
0
0
0